#SkarynaRun: Мінчанін прабяжыць 500 км за 5 дзён у гонар Скарыны

Амбасадар школы бега “IRUN” і праекта “500 год” Тарас Цялькоўскі прабяжыць унікальны для Беларусі ўльтрамарафон. За 5 дзён ён адолее дыстанцыю ў 500 км – па 100 км у дзень. #SkarynaRun прысвечаны 500-годдзю Бібліі Францыска Скарыны.

Забег пройдзе ў Мінску на трасе веласцежкі з 26 па 30 верасня пры падтрымцы праекта 500god.by, школы бега “IRUN“, партала Onliner.by, Цэнтра спартыўнай рэабілітацыі Беларускай Федэрацыі біатлона, кампаній “Garmin”, “Joma”, “Rsport”, “NewBalance”, “SQUEEZY Sports Nutrition“, “Compressport“, “Aura”, майстэрня відэа KEY FIMS. 

Афіцыйны старт запланаваны на 10:00 26 верасня каля электроннага табло побач з Палацам Спорта (пр-т Перможцаў, 4).

Тарас Цялькоўскі – былы член юніёрскай зборнай па лёгкай атлетыцы, шматразовы пераможца чэмпіянату Беларусі, удзельнік чэмпіяната Еўропы па кросе.  Акрамя таго, ён скончыў Біблійную семінарыю ў Лондане. Атлет упэўнены, што з’яўленне даступнай Бібліі на зразумелай мове прывяло да Залатога веку ў гісторыі краіны, а сама Кніга не згубіла актуальнасці і ў наш час. Па яго словах,  ён бяжыць, каб вярнуць Біблію ў рукі беларусаў.

Падчас забегу будзе ладзіцца анлайн трансляцыя. Далучыцца ў любы час і прабегчы частку дыстанцыі з мінчанінам зможа любы жадаючы.

Уся інфармацыя пра ультрамарфон #SkarynaRun будзе з’яўляцца на афіцыйным сайце і старонках праекта #500год:

500god.by

facebook.com/info500god

vk.com/info500god

instagram.com/info500g

Аўтар відэа – KEY FILMS, keyfilms.org

Чытайте таксама:
Спектакль «1517»: Скарына, якім вы яго не ведалі
Любіць бліжніх і не ныць – чаму Нік Вуйчыч навучыў беларусаў
Telegram

Каб заставацца заўсёды на хвалі новых публікацый прапануем падпісацца на канал і атрымліваць паведамлення на Android, iOS, macOS, Windows і Linux